Вы тут

У першы дзень 2016 года ў Беларусі будзе да -15 градусаў

1 студзеня ўначы і зранку ў некаторых раёнах Беларусі чакаецца шэрань і туман. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдзе невялікі снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 20. Удзень чакаецца 6-12 градусаў ніжэй за нуль, месцамі да -15.

У пачатку студзеня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў

Фота: БЕЛТА