У пачатку студзеня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў

У пачатку студзеня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў

У пачатку студзеня 2016 года ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў. Тэмпература паветра ўначы будзе дасягаць 20-25 градусаў марозу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Удзень 1 студзеня будзе 6-12 градусаў ніжэй за нуль, месцамі да мінус 15. Магчымы невялікі снег.

Уначы 2 і 3 студзеня тэмпература паветра складзе 13-20 градусаў марозу, пры праясненнях — да 21-25, удзень — 8-15 градусаў са знакам мінус, месцамі — да мінус 16-18. Невялікі снег чакаецца толькі ў асобных раёнах.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі