Вы тут

У першай ракеткі свету Новака Джокавіча каранавірус

Новак Джокавіч / Reuters

У першай ракеткі свету, сербскага тэнісіста Новака Джокавіча каранавірус, паведамляе АР. Станоўчы тэст і ў яго жонкі Алены Рыстыч, а вось вынікі тэстаў у 5-гадовага сына Стэфана і 2-гадовай дачкі Тары адмоўныя. Здарылася гэта пасля турніру ў Харватыі, у якім удзельнічаў Джокавіч.

Новаку Джокавічу 32 гады. Ён — адзін з найлепшых тэнісістаў планеты за ўсю гісторыю гэтага віду спорту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.