Вы тут

У перапісе насельніцтва прынялі ўдзел болей за паўмільёны беларусаў

neg.by

У перапісе насельніцтва прынялі ўдзел ужо болей за паўмільёны беларусаў. Паводле аператыўных звестак Белстата, станам на 9:00 6 кастрычніка атрыманыя анкеты 505,1 тысячы чалавек. Пры гэтым 264 тысячы чалавек прайшлі перапіс анлайн.

Акцыя пачалася 4 кастрычніка і будзе доўжыцца да 30 кастрычніка.

Сёлета рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, большая частка з якіх тычыцца ўзроўню прыбыткаў, жыллёвых умоваў, а таксама працы і заробкаў.

Перапіс насельніцтва праходзіць у краіне раз на 10 гадоў. Мінулым разам яго зладзілі ў 2009 годзе.