У пенсіянера ў Камянецкім раёне знайшлі абрэз з самаробным глушыцелем

У пенсіянера ў Камянецкім раёне знайшлі абрэз з самаробным глушыцелем

У пенсіянера ў Камянецкім раёне знайшлі абрэз малакалібернай стрэльбы з самаробным глушыцелем. Таксама ў жыхара вёскі Голы Брадок была незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, ствалы ад двухствольнай стрэльбы, 27 патронаў рознага калібру.

Як інфармуе прэс-служба МУС, здарылася гэта яшчэ ў пачатку лютага. Цяпер жа Камянецкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу. Артыкул — "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". Мужчыне пагражаюць папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт на тэрмін да шасці месяцаў, альбо абмежаванне свабоды на тэрмін да пяці гадоў, альбо пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі