У Паставах з’явіўся гарадскі тэлеканал
Упершыню ён выйшаў у свет напярэдадні Дня жанчын.
Пастаўскае тэлебачанне ствараюць 6 чалавек. Яго перадачы транслююцца праз кабельную сетку для чатырох тысяч сем’яў разам з чатырма дзясяткамі іншых кабельных каналаў з усяго свету. Эфірнае вяшчанне на раён — пакуль толькі ў планах. Тэлестудыя «Паставы ТБ» выпускае праграмы інфармацыйнага і забаўляльнага характару, здымае відэафільм да 600-годдзя мястэчка.
Не абыдзецца ў праграмнай сетцы без традыцыйных для местачковых каналаў праграм па заяўках. У планах вяшчання таксама мастацкія фільмы, спартыўныя трансляцыі і свая праграма праваахоўнай тэматыкі.
Усяго ў краіне свае тэлепраграмы маюць 45 гарадоў і рэгіёнаў, паведамляе Наша Ніва