У панядзелак захаваецца цёплае надвор’е, вецер будзе ўзмацняцца
У бліжэйшыя суткі, 7 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, месцамі да 23 метраў за секунду.
Будзе хмарна з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў цяпла, а ўдзень будзе 5-10 градусаў вышэй за нуль.
У сувязі з узмацненнем ветру сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву