У панядзелак захаваецца цёплае надвор’е

У панядзелак захаваецца цёплае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 10 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы з магчымымі навальніцамі.

Раніцай таксама ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер пры гэтым будзе паўночна-ўсходні, слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай — 10-16 градусаў, удзень — 18-24 вышэй за нуль, паведамляе рэсурс pogoda.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі