У Мінску пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам, яго зрабілі закрытым

У Мінску пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам, яго зрабілі закрытым

6 снежня ў Мінску пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам. Ён за кратамі з верасня 2020-га. Абвінавачванне выстаўлена адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "арганізацыя масавых беспарадкаў", "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" і "распальванне сацыяльнай варожасці".

Крымінальную справу разглядае Мінскі гарадскі суд. Суддзя Пётр Арлоў зрабіў суд закрытым.

Пальчыс прызнаны палітвязнем. Ён адмовіўся ўставаць у судзе, сказаўшы, што "не лічыць гэта судом".

Эдуарду Пальчысу 31 год. Ён вядомы як публіцыст, заснавальнік сайта 1863x.com. У 2016-м, калі Пальчыс быў за кратамі, праваабаронцы ўжо прызналі яго палітвязнем. Ён быў затрыманы 27 верасня 2020 года. Спачатку былі 30 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх ён на волю не выйшаў. Пазней стала вядома пра крымінальную справу. Цяжарная жонка Эдуарда з'ехала за мяжу і ўжо там нарадзіла дачку. У красавіку сёлета тэлеграм-канал Эдуарда Пальчыса ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі