У панядзелак у Мінску будуць судзіць маладафронтаўцаў

Пяцёх актывістаў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (яна зарэгістраваная ў Чэхіі) будуць судзіць у панядзелак у Мінску. Насту Палажанку, Таццяну Шапуцько, Насту Лойку, Антона Русіна і Аляксея Янушэўскага затрымалі падчас правядзення ў пятніцу насупраць будынка КДБ антыкамуністычнай акцыі. Каля дзесяці чалавек разгарнулі расцяжку "Камунізм пад трыбунал!" каля помніка Феліксу Дзяржынскаму. Праз некалькі хвілін міліцыянты затрымалі сямёх удзельнікаў акцыі, якіх прывезлі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў. Двое непаўналетніх былі неўзабаве адпушчаныя. У адносінах астатніх склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў і парадку пікетавання.

Ужо два дні маладыя людзі знаходзяцца ў турме на Акрэсціна. Як інфармуе прэс-служба "Маладога фронту", суды пройдуць раніцай 10 лістапада ў Доме правасуддзя (вул. Сямашкі, 33).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі