У панядзелак у Беларусі пацяплее да +18 градусаў

У панядзелак у Беларусі пацяплее да +18 градусаў

У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе цёплае надвор'е. У суботу, 6 красавіка, ападкаў не прагназуецца. Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 градусаў да +2 (на Брэстчыне — да +5), удзень — 9-15 градусаў са знакам плюс. Прагназуецца моцны вецер, з парывамі да 14 м/с, інфармуе сайт sb.by.

У нядзелю, 7 красавіка, у начныя гадзіны будзе ад -3 (на Віцебшчыне) да +6 градусаў, у дзённыя гадзіны — 10-15 цяпла. Кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі ў асобных раёнах. Вецер таксама будзе моцны, з парывамі да 14 м/с.

У пачатку наступнага тыдня пацяплее. У панядзелак, 8 красавіка, уначы чакаецца 2-7 цяпла, удзень — 9-16 градусаў вышэй за нуль (на поўдні — да +18). Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі