У панядзелак у Беларусі чакаецца мокры снег

У панядзелак у Беларусі чакаецца мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 4 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца снег і мокры снег, уначы і раніцай па паўднёвым усходзе — моцны і мокры снег, у асобных раёнах — наліпанне мокрага снегу.

Уначы і раніцай месцамі магчымы туман і слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер будзе пераменным, умеркаваным. Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад 0 да мінус 5 градусаў, у другой палове дня будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі