У панядзелак у Беларусь прыйдзе зіма

У панядзелак у Беларусь прыйдзе зіма

У панядзелак, 28 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пачнецца зіма, перадае БелаПАН са спасылкай на Гідрамет.

Тэмпература паветра і ўначы, і ўдзень будзе адмоўнай, пры гэтым у Мінску чакаецца ад 3 да 5 градусаў марозу ўначы і ад 1 да 3 градусаў удзень. Часам будуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу.

Цёплае надвор’е захаваецца 28 снежня толькі ў заходніх раёнах краіны. Так, у Гродне чакаецца 2-4, а ў Брэсце — да 7 градусаў цяпла.

З 19 па 24 снежня і 26 снежня на метэастанцыях фіксаваліся новыя абсалютныя рэкорды тэмператур.

Фота: minsknews.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі