У панядзелак — моцныя дажджы, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

У панядзелак — моцныя дажджы, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

У бліжэйшыя суткі, 29 кастрычніка, у Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. У многіх раёнах пройдуць працяглыя моцныя дажджы, на поўначы краіны — з мокрым снегам. Раніцай і ўдзень у асобных раёнах магчымае наліпанне мокрага снегу.

Вецер будзе паўночна-ўсходні з пераходам на паўднёвы ўмеркаваны, удзень месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў са знакам плюс, на поўначы — ад нуля да мінус 2. Удзень будзе 2-7 цяпла, на поўдні — 8-15 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі