У панядзелак чакаюцца дажджы, туман і слабы галалёд

У панядзелак чакаюцца дажджы, туман і слабы галалёд

У бліжэйшыя суткі, 18 лютага, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю без істотных ападкаў. На захадзе краіны прагназуюць невялікія дажджы і слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, удзень слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 1 градуса марозу, удзень — ад мінус 2 да плюс 3. На захадзе краіны будзе адносна цёпла: уначы ад нуля да плюс 3, удзень — за 4-6 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі