У панядзелак будзе надвор’е з моцным ветрам, дажджом і снегам
У апошні дзень восені, 30 лістапада, сіноптыкі прагназуюць неспрыяльнае надвор’е. Уначы па захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах магчымы туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу. На дарогах чакаецца галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмеркаваны, уначы па захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Таксама сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: livejournal.com