У панядзелак будзе халаднавата, месцамі дождж і мокры снег

У панядзелак будзе халаднавата, месцамі дождж і мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 15 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на паўночным усходзе краіны і ўдзень месцамі пройдуць невялікія дажджы, магчымы мокры снег.

Вецер будзе паўночна-ўсходні, уначы ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 да +2, а ўдзень будзе толькі 3-8 градусаў са знакам плюс.  І толькі на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 11 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі