У панядзелак будуць начныя замаразкі, удзень — толькі да +13

У панядзелак будуць начныя замаразкі, удзень — толькі да +13

У бліжэйшыя суткі, 22 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня на паўночным захадзе магчымыя невялікія дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць слабы туман. Вецер уначы слабы, удзень — паўднёва-заходні ўмеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 7-13 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У наступныя два дні чакаецца даволі халоднае надвор’е і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі