У панядзелак 39 чалавек асудзілі амаль на 650 сутак арышту

У панядзелак 39 чалавек асудзілі амаль на 650 сутак арышту

У панядзелак 39 чалавек асудзілі амаль на 650 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы. Судзяць затрыманых у апошнія дні ў Мінску і ў рэгіёнах. Толькі 27 сакавіка было затрымана не менш за 247 чалавек.

На 13:15 праваабаронцам было вядома пра 40 адміністрацыйных працэсаў, якія адбыліся. Людзей масава адпраўляюць на "суткі". Аштрафаваны толькі адзін чалавек — на 870 рублёў. Падрабязна пра суды паведамляе сайт spring96.org.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі