У палітзняволенай Анастасіі Кухта памерла маці

Анастасія Кухта / spring96.org
Анастасія Кухта / spring96.org

У палітзняволенай Анастасіі Кухта памерла маці. Аднак дзяўчыну не адпусцілі на яе пахаванне, піша @belarus_abc.

Анастасія — сацыяльная актывістка з Мінска. Яе асудзілі на пяць гадоў калоніі, абвінаваціўшы паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — удзел у пратэстах, закдікі да санкцый і ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні".

Некалькі месяцаў таму КДБ дадаў дзяўчыну ў "тэрарыстычны спіс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі