Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў яшчэ пяць імёнаў у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці", паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Цяпер у гэтым пераліку 968 чалавек, з іх 222 — беларусы.
У спіс дадаліся юрыст Юрый Зянковіч, асуджаны па "справе змоўшчыкаў", сацыяльная актывістка Анастасія Кухта, супрацоўнік EPAM Андрэй Гарун, а таксама Ілля Смалюга і Таццяна Колас.