Вы тут

У Германіі зрабілі плюшавага мядзведзя з нагоды адстаўкі Меркель

Аднаго з мішак Меркель, пад нумарам 16, падораць асабіста канцлеру​ / РИА Новости

У Германіі выпушчаны калекцыйны плюшавы мядзведзь з нагоды сыходу Ангелы Меркель з пасады канцлера, паведамляе РІА Навіны.

Мішка Меркель апрануты ў чырвоны пінжак і чорныя штаны, яго лапы складзеныя ромбам на ўзроўні пояса, як пальцы знакамітага прататыпа. На шыі мішкі вісяць каралі ў колерах сцяга Германіі.

Цацка коштам 189 еўра выраблена на фабрыцы плюшавых мядзведзяў у горадзе Кобург. Гэтая фабрыка са 100-гадовай гісторыяй робіць плюшавых мядзведзяў, прысвечаных вядомым асобам. Напрыклад, прэзідэнту ЗША Абрахаму Лінкальну, каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце Другой і канцлеру ФРГ Гельмуту Шміту.

Усяго будзе выраблена 500 мішак, аднаго падораць асабіста Меркель. Яна атрымае цацку пад нумарам 16. Гэтая лічба сімвалізуе колькасць гадоў, якое Меркель правяла на пасадзе канцлера.

Выбары ў бундэстаг Германіі пройдуць 26 верасня, па іх выніках сфарміруюць новы ўрад і вылучаць новага канцлера. Меркель больш не будзе пераабірацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.