Вы тут

Макрон на сустрэчы з Меркель абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлер ФРГ Ангела Меркель / euobserver

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон абмяркуе ў чацвер вечарам з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель сітуацыю ў Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс - Захад".

"Мы, у прыватнасці, абмяркуем нашых усходніх суседзяў, у прыватнасці, сітуацыю ў Беларусі", — сказаў Макрон перад пачаткам перамоваў з Меркель у Парыжы.

Бакі таксама абмяркуюць становішча ва Украіне, працу "нармандскай чацвёркі" і пытанні аказання дапамогі Афганістану.

Як паведамляла "Еўрарадыё", Францыя ўнясе беларускае пытанне ў парадак дня падчас свайго старшынявання ў Еўрасаюзе 1 студзеня 2022 года.

Пра гэта стала вядома падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Францыю пасля сустрэчы са старшынёй камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.