У нядзелю яшчэ будзе цёпла — да +19

У нядзелю яшчэ будзе цёпла —  да +19

У бліжэйшыя суткі, 27 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны да парывістага, удзень у асобных раёнах —  моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень —  плюс 13-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі