У нядзелю ў Беларусі прагназуюць снег

У нядзелю ў Беларусі прагназуюць снег

У нядзелю, 5 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-8 градусаў марозу, а ўдзень будзе ад -4 да +2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі