Вы тут

У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег

pixabay.com

У Беларусь прыходзіць пахаладанне. У суботу, 5 кастрычніка, у начныя гадзіны мінімальная тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў і толькі месцамі магчымыя замаразкі да -2. У дзённыя гадзіны будзе ад +5 да +11 градусаў (у паўдзённых раёнах — да +14), магчымыя дажджы.

У нядзелю, 6 кастрычніка, у Беларусі чакаецца мокры снег. Праўда, толькі ў асобных раёнах. Уначы прагназуецца да -4 градусаў, удзень на поўначы будзе халаднавата — не больш за +2, у Гомельскай вобласці — да 10 градусаў са знакам плюс.

Такія ўмовы надвор'я чакаюцца і ў пачатку наступнага тыдня. Сіноптыкамі прагназуюцца дождж і мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.