У нядзелю ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы
![У нядзелю ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/navalnica_2_0.jpg.webp?itok=xVDn8Jv2)
У бліжэйшыя суткі, 28 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Уначы і раніцай прагназуецца слабы туман.
Вецер будзе няўстойлівы ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 цяпла, а ўдзень будзе 19-25 са знакам плюс. Месцамі будзе халадней — 15-18 вышэй за нуль.
На большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокі ўзровень пажарнай небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.