У нядзелю пройдзе снег, будзе да -13

У нядзелю пройдзе снег, будзе да -13

У бліжэйшыя суткі, 2 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай у многіх раёнах, а ўдзень на паўночным усходзе пройдзе невялікі снег.

У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі будуць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёвы слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў марозу, на захадзе пры праясненнях — да -13. Удзень чакаецца 2-7 градусаў марозу, а на паўднёвым захадзе адліга — ад мінус 1 да плюс 1 градуса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі