У нядзелю на ўсходзе краіны пройдуць навальніцы, будзе халаднавата

У нядзелю на ўсходзе краіны пройдуць навальніцы, будзе халаднавата

У бліжэйшыя суткі, 16 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы, пераважна па ўсходзе краіны, чакаюцца дажджы, месцамі моцныя і з навальніцамі. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўночным усходзе будуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай магчымы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 7-13 градусаў цяпла, месцамі пры праясненнях будзе 2-6 градусаў са знакам плюс. Удзень прагназуецца 14-20 цяпла, паведамляе рэсурс pogoda.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі