У нядзелю будзе да +24 на паўднёвым захадзе

У нядзелю будзе да +24 на паўднёвым захадзе

У бліжэйшыя суткі, 15 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў вышэй за нуль, на паўночным усходзе — 1-4 градуса. Удзень паветра прагрэецца да 16-21 градуса, а на паўднёвым захадзе — да 22-24 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі