У нядзелю будзе цёпла і амаль без ападкаў

У нядзелю будзе цёпла і амаль без ападкаў

У бліжэйшыя суткі, 17 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе без істотных ападкаў, але месцамі чакаецца слабы туман. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу.

На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, умеркаваны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, удзень будзе 2-8 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі