У ноч на 3 верасня ў Беларусі чакаюцца замаразкі да -3

У суботу, 3 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 са знакам "плюс". Аднак на большай частцы Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і месцамі на астатняй тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад 0 да -3. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне.

Удзень паветра прагрэецца да 16-22 цяпла.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.