У Неапалі паліцыя затрымала беларуса, якога шукаюць улады Беларусі

Неапаль / pixabay.com
Неапаль / pixabay.com

У Неапалі паліцыя затрымала 27-гадовага беларуса, якога шукаюць улады Беларусі. З 2018-га Уладзіслаў жыў і працаваў у Польшчы. У Італію паехаў 8 лютага разам з жонкай, каб адзначыць дзень нараджэння. Увечары ў сераду яго затрымалі. Паліцэйскія ў гатэлі надзелі на рукі кайданкі і забралі. Гаворка ідзе пра экстрадыцыю. Справай займаецца Інтэрпал, піша @mostmediaio.

Вядома, што паліцыя Неапаля адрэагавала на запыт уладаў РБ. Беларус удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але не ў Беларусі, а ў Польшчы. На радзіме ён не быў пяць гадоў. Арышт можа быць звязаны з крымінальнай справай за махлярства, распачатай у Беларусі. Уладзіслаў праходзіў сведкам па ёй. У вышук яго аб'явілі 1 снежня 2020-га.

Беларуская дыяспара шукае адваката для затрыманага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі