У Нацыянальным аэрапорце Мінск дзейнічаюць электронныя пасадачныя талоны

У Нацыянальным аэрапорце Мінск дзейнічаюць электронныя пасадачныя талоны

У Нацыянальным аэрапорце Мінск адначасова з папяровымі пачалі дзейнічаць электронныя пасадачныя талоны. Як паведамляе airport.by, у іх змешчаны нумар квітка, асабістыя звесткі пасажыра, назва авіякампаніі, нумар рэйсу, аэрапорты адпраўлення і прызначэння, дата і час і г. д. Для атрымання электроннага пасадачнага талона неабходна прайсці онлайн-рэгістрацыю на сайце авіякампаніі. Далей яго можна спампаваць, спасылку дашлюць і на электронную пошту.

Падчас праходжання перадпалётнага дагляда пасажыр прад'яўляе электронны пасадачны талон і ў базе звестак робіцца адзнака. У выпадку, калі смартфон разрадзіўся, давядзецца раздрукаваць звычайны пасадачны талон на стойцы рэгістрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі