У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" адмененыя некалькі рэйсаў

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" адмененыя некалькі рэйсаў

У Нацыянальным "аэрапорце Мінск" адмененыя некалькі рэйсаў, запланаваных на 3 сакавіка.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, адменены рэйс OS-690 / B2-690 Мінск — Вена, які мусіў вылецець а 6-й гадзіне раніцы. Верагодна, гэта звязана з тым, што адменены і рэйс Вена — Мінск (OS-689 / B2-689). Ён мусіў прыбыць з Вены 3 сакавіка ў 00.20.

Акрамя таго, адмененыя яшчэ тры рэйсы з Мінска, запланаваныя на 3 сакавіка. Гэта рэйс у Ташкент, прызначаны на 12.40 (нумар рэйса HY-710), рэйс Мінск — Запарожжа вылетам на 15.00 (M9-318) і Мінск — Астана вылетам на 20.15 (B2-775). Прычыны адмены пакуль не вядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі