У Музей беларускай дзяржаўнасці цяпер зможа трапіць кожны

У Музей беларускай дзяржаўнасці цяпер зможа трапіць кожны

Пачынаючы з 7 верасня для наведвання Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці не патрэбны папярэдні запіс.

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", цяпер для наведвання музея патрэбны толькі дакумент, які сведчыць асобу. Арганізаваным групам (да 30 чалавек) неабходна ўнесці звесткі пра сябе ў табліцу, размешчаную на сайце музея, не пазней, чым за дзень да наведвання.

Нагадаем, што Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці быў адчынены ў 2012 годзе. Ён размяшчаецца ў Мінску на вуліцы К. Маркса, 38, пад'езд № 4.

Фота: minsknews.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі