Вы тут

У МУС пракаментавалі перамяшчэнне спецтэхнікі па Беларусі

Спецтэхніка ўнутраных войскаў / @pressmvd

У МУС пракаментавалі перамяшчэнне спецтэхнікі па Беларусі. Напярэдадні ў сацсетках з'явілася шматлікія фота і відэа. Прэс-служба ведамства заявіла, што ўнутраныя войскі і падраздзяленні органаў унутраных спраў праводзяць "планавыя вучэнні", якія працягнуцца 27-28 ліпеня. Яны адбываюцца ў розных рэгіёнах нашай краіны. "Злучэнні і воінскія часці адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў", — паведамляе МУС.

Выпадкова ці не, але гэтыя "вучэнні" праводзяцца за два тыдні да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020-га і пачатку масавых пратэстаў адразу пасля іх. На дарогах з'явіліся ўжо добра знаёмыя пратэстоўцам машыны з калючым дротам і "Рубяжы", якімі перакрываюцца вуліцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.