У Мсціславе перазахавалі парэшткі сярэднявечнага рыцара

Парэшткі рыцара разам з даспехамі былі знойдзеныя ў рацэ Віхра, якая цячэ праз Мсціслаўскі раён. Даспехі прадставілі на навукова-практычнай канферэнцыі “Канцэпт святасці ў гістарычным аспекце”, якая прайшла ў суботу ў рамках фестывалю “Рыцарскі фэст-2014”, і яны былі выстаўленыя для агляду ў мсціслаўскім кармеліцкім кляштары.

Даспехі ўнікальныя тым, што яны падкрэсліваюць прыналежнасць рыцарскай амуніцыі да заходнееўрапейскай мілітарнай традыцыі. Пра гэта заявіў доктар гістарычных навук, археолаг Юрый Бохан, які вывучаў знаходку. Паводле яго словаў, даспехі належалі небагатаму ваяру і некаторыя іх часткі былі зробленыя не ў Заходняй Еўропе, а ў тутэйшай мясцовасці, інфармуе БелаПАН.

Фота mogilevnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі