У Мінску зробяць велапаласу на праезнай частцы

У Мінску зробяць велапаласу на праезнай частцы

У Мінску зробяць велапаласу на праезнай частцы. Пра такі пілотны праект, які цяпер рыхтуецца да рэалізацыі, паведаміў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

Паводле яго словаў, ДАІ цяпер працуе сумесна з роварнай супольнасцю. У гэтым праекце трэба ўлічыць шмат нюансаў, бо памылкі могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў. Чакаецца, што рашэнне наконт праекта будзе прынятае летам і тады пачнецца яго рэалізацыя, паведамляе БЕЛТА.

Выдзеленая паласа для раварыстаў павінна з’явіцца на вуліцы Веры Харужай, на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да Куйбышава. Прадстаўнік ДАІ кажа, што гэта няпросты ўчастак з пункту гледжання арганізацыі бяспекі дарожнага руху, алё ён патрэбны, каб звязаць праспект Незалежнасці з інтэнсіўным роварным рухам у іншай частцы горада.

Цяпер, паводле Мінскай роварнай супольнасці, у сталіцы налічацца 800 тысяч раварыстаў. Працягласць магістральнай веладарожкі ў горадзе складае 27 км, прагулачных веладарожак — 4,5 км, сумесных пешаходнах-роварных — 188 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі