У Мінску заявілі, што не выпрабоўвалі беларускую "Флейту" на ўсходзе Украіны

У Мінску заявілі, што не выпрабоўвалі беларускую "Флейту" на ўсходзе Украіны

Дзяржкамваенпрам Беларусі заявіў, што найноўшая айчынная рэактыўная сістэма залпавага агню "Флейта" не выпрабоўвалася на ўсходзе Украіны супраць фармаванняў самабвешчаных рэспублік. Ведамства адрэагавала на публікацыю на сайце "аўтарытэтнага расійскага федэральнага агенцтва Avia.pro".

"Дзяржкамваенпрам афіцыйна заяўляе, што прыведзеныя ў артыкуле тэзісы аб правядзенні выпрабаванняў РСЗА "Флейта" ва ўмовах баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны грунтуюцца на неправераных, некампетэнтных і не адпаведных рэчаіснасці звестках", чытаем у афіцыйным паведамленні на сайце vpk.gov.by. Падкрэсліваецца, што сцверджанні ў публікацыі не маюць "нічога агульнага з рэальнымі абставінамі".

Папярэднія выпрабаванні "Флейты" праводзяцца выключна на тэрыторыі Беларусі і яна "ні разу не пакідала межаў краіны". У Мінску абураюцца расійскім "правакацыйным фэйкам".

"Флейта" прызначаная для непасрэднай агнявой падтрымкі падраздзяленняў сухапутных войскаў, сіл спецыяльных аперацый. Яе ўпершыню паказалі ў СМІ ў пачатку 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі