Вы тут

У Мінску паказалі рэактыўную сістэму залпавага агню "Флейта"

Так выглядае беларуская "Флейта" / БЕЛТА

У Мінску паказалі рэактыўную сістэму залпавага агню "Флейта". Яна прызначаная для непасрэднай агнявой падтрымкі падраздзяленняў сухапутных войскаў, сіл спецыяльных аперацый. Як інфармуе БЕЛТА, баявая машына створана на базе бронеаўтамабіля "Асілак". Далёкасць яе стральбы складае да 5 кіламетраў і яе плануюць павялічыць (працу над рэактыўнай сістэмай плануюць скончыць сёлета). "Флейта" страляе некіраванымі снарадамі (і аскепкава-фугаснымі, і запальнымі), якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыі. Яна прызначана для ўдараў як па жывой сіле, так і па агнявых кропках.

"Флейта" мае аўтаматызаваную сістэму кіравання "Альянс" і бартавы навігацыйны комплекс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.