У Мінску затрымалі яшчэ двух журналістаў
![У Мінску затрымалі яшчэ двух журналістаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ak16.jpg.webp?itok=SakALQ2U)
Журналістаў тэлеканала "Белсат" Алеся Любенчука і Дзяніса Ганчарэнку затрымалі ў Мінску ўвечары 24 верасня.
Абодва прыйшлі да цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна, адкуль мусілі выйсці пасля 11 сутак арышту фатографы Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч.
Затрыманых белсатаўцаў завезлі ў Маскоўскі РУУС, а адтуль — у ЦІП на Акрэсціна. Суд над імі пройдзе заўтра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.