21 студзеня ў Мінску затрымалі відэааператара Паўла Падабеда, паведамляюць праваабаронцы.
Пакуль невядома, ні ў чым яго абвінавачваюць, ні як адбылося затрыманне 43-гадовага журналіста.
Увосень 2020-га Падабеда затрымлівалі пасля адной з акцый пратэсту. Але, як адзначае БАЖ, тады ўсё скончылася без адчувальных наступстваў.