Вы тут

У Мінску затрымалі арт-мэнэджара Ксенію Тырсікаву

Ксенія Тырсікава / citydog.by

У Мінску затрымалі арт-мэнэджара Ксенію Тырсікаву. Вечарам 14 траўня яе імя з'явілася ў телеграм-канале "Спісы затрыманых", які вядуць валанцёры. Там пазначана, што яе адвезлі ў Савецкае РУУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі "Фонду культурнай салідарнасці", дзяўчыну затрымалі ў яе дома. Што стала прычынай, пакуль невядома.

Тырсікава — аўтар часопіса пра сучаснае мастацтва Chrysalis Mag. Яна таксама вядзе онлайн-курс "Макіяж для сябе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.