У Мінску сілавікі затрымалі чэмпіёнку свету і Еўропы, прызёрку Алімпійскіх гульняў 2008 года Надзею Астапчук. Пра затрыманне паведамляе тг-канал фонду "Краіна для жыцця".
Цяпер Астапчук знаходзіцца на Акрэсціна. Прычыны затрымання невядомыя. Перадачу для яе не прынялі.
Надзея Астапчук у 2020 годзе выступіла за мірныя перамены і сумленныя выбары.