У Мінску застаюцца не прададзенымі больш за 5 тысяч кватэр

У Мінску застаюцца не прададзенымі больш за 5 тысяч кватэр

У Мінску застаюцца не прададзенымі больш за 5 тысяч кватэр, яны пустуюць. Пра гэта 30 лістапада на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Ён адзначыў, што ўрад строга кантралюе кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі, і яго суадносіны з сярэднемесячным заробкам беларусаў. Аднак забудоўшчыкам трэба падумаць над тым, як узводзіць жыллё, якое будзе даступнае людзям па ўзроўню іх даходаў.  

Таксама Анатоль Калінін паведаміў, што ў нашай краіне прапануецца зрабіць больш жорсткай адказнасць за самачыннае будаўніцтва. Дакумент ужо падрыхтаваны, яго накіруюць на разгляд кіраўніку дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі