Вы тут

У Мінску запусцілі рух па частцы 1-га транспартавага кольца

Аўтамабіль/ pixabay

Сёння, 2 ліпеня, у Мінску запусцілі рух па частцы 1-га транспартнага кола — магістраль звязала праспект Дзяржынскага з вуліцай Маскоўскай.

Адкрыццё самога кола плануецца прымеркаваць да Дня горада. То бок, чакаць яго варта на пачатку верасня. Яно павінна на 40% разгрузіць Прывакзальны пляц, пісала агенцтва Мінск Навіны.

У УДАІ Мінска просяць кіроўцаў звярнуць увагу на змены, якія ў сувязі з запускам часткі кола з'явіліся ў арганізацыі дарожнага руху.

“У прыватнасці, святлафорны аб'ект на скрыжаванні вуліц Маскоўскай і Талстога абсталююць дадатковай секцыяй налева. Паварот налева з вуліцы Маскоўскай на вуліцу Талстога будзе ўжыццяўляцца з дзвюх палос, з вуліцы Талстога на вуліцу Маскоўскую ў бок вуліцы Чкалава — з адной”, — тлумачаць кіроўцам.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.