У Мінску закансервуюць будаўніцтва блока цэнтральнай мытні

У Мінску закансервуюць будаўніцтва блока цэнтральнай мытні

У Мінску закансервуюць будаўніцтва адміністрацыйна-тэхнічнага блока цэнтральнай мытні па Халмагорскай вуліцы. Адпаведную пастанову прыняў Саўмін. Як адзначае ўрадавая прэс-служба, аб'ект узводзіўся за кошт сродкаў з рэспубліканскага бюджэту.

Адзначаецца, што кансервацыя аб'екта будзе ажыццяўляцца за грошы, якія атрымліваюцца мытнымі органамі ад дзейнасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белмытнясэрвіс". Мінская цэнтральная мытня мусіць распрацаваць неабходную дакументацыю да 1 красавіка. На начальніка мытні ўсклалі персанальную адказнасць за арганізацыю бяспекі і захаванасці закансерваванага аб'екта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі