У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі лекара і яе мужа — 34-гадовую Галіну і 35-гадовага Уладзіміра Солтанаў. Яна — стаматолаг, ён — індывідуальны прадпрымальнік, піша "Наша ніва".
Жанчына працуе ў прыватнай стаматалагічнай клініцы, і на сайтах пра яе адгукаюцца выключна станоўча. У відэа ГУБАЗіКа яна распавядае, што ў 2020-м удзельнічала ў вулічным маршы разам з мужам. Мужчына займаецца вытворчасцю мэблі, мае ўласнае ІП. Яму закідаюць тое, што ён нібыта адміністраваў дваравы чат і таксама выходзіў на пратэсты.
Ці распачатая крымінальная справа, невядома.