У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га судзілі бармэншу

Пратэсты ў Мінску ў жніўні 2020-га

Пратэсты ў Мінску ў жніўні 2020-га / Euroradio

У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га судзілі бармэншу. Маргарыту Ермаліцкую апазналі па фотаздымках, размешчаных на адным з сайтаў, і затрымалі 7 снежня 2023 года, паведамляе spring96.org.

Справу разглядаў суд Ленінскага раёна сталіцы (суддзя — Юлія Шчоткіна). Ермаліцкую асудзілі на два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Прысуд быў абвешчаны ў канцы 2023 года, але стаў вядомы праваабаронцам толькі цяпер.

Па матэрыялах абвінавачання, Маргарыта Ермаліцкая 23 жніўня 2020 года далучылася да пратэстоўцаў у раёне плошчы Леніна, пасля чаго ўсе разам прайшлі па праспекце Незалежнасці да Стэлы. На плячах у яе было "палатно бел-чырвона-белай расфарбоўкі". Яна таксама трымала разам з іншымі людзьмі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

На выстаўленых у судзе для агляду фотаздымках абвінавачаная сябе апазнала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі